Вы здесь

Крытыкуючы, прапануй...

Аватар пользователя B.X
Автор: B.X - вс, 26/10/2008 - 19:41

Можна пагаварыць пра тое, як усё дрэнна. Якія ўсе неразумныя і слабаразвітыя асобы, няздольныя зрабіць штосьці добрае (маленькае і хуткае). Але ёсць адно залатое правіла: "крытыкуючы, прапануй"... не можаш прапанаваць (палепшыць, зрабіць, унесці ўнёсак), не крытыкуй, бо гэта будзе выглядаць ммм... смешна...

Я магу колькі заўгодна казаць, што ў Друпала (напрыклад) ёсць недахопы, я нават магу паказаць на іх, але без пэўных метадаў паляпшэнняў, усе мае словы не будуць нічога значыць, зусім нічога... Калі не можаш зрабіць інакш (лепш і зручней), тое застаецца толькі суцяшаць сябе тым, што ў цябе зроблена лепш, хоць напэўна знойдуцца людзі разумней цябе, якія могуць зрабіць усё значна прасцей, зручней і хутчэй.

Гордыня - гэта такая ўласцівасць чалавечай натуры, якое выпраўляецца толькі ўзростам і старэчай немаччу, ды і то не заўсёды. Ці так гэта трэба, чакаць гэтага перыяду, каб зразумець, што здзяйсняеш памылкі, якія здзяйснялі да цябе амаль усё?

Содержание: