gte

Пользователей онлайн: 0.

«Яны лічылі пачуццё віны памылкай, а згрызоты сумлення — слабасцю.
Яны заўсёды былі практычныя і ніколі — сентыментальныя,
але сяброўства іх не мела меж.»

Злотников Раман "Арвендейл" | [Харзах]-[НЕТ]

Аватар пользователя B.X
Автор: B.X - пт, 26/11/2004 - 02:21

Раман Злотников Арвендейл стар. 2

Солдату некалі абзаводзіцца сямъёй, ды і дастатак у салдата — рэч вельмі рэдкая. Хоць іншы раз і зъяўляецца ў салдацкім кашалі срэбра, а то і золата, але па старажытным салдацкім паверъі нічога адкладаць на будучае мірнае жыццё ніяк не дазваляецца. Як толькі пачнеш збіраць, манеты ў скарбонку складаць — так табе і канец. Таму ўсё, што ў салдацкім кашалі заводзіцца, даволі хутка перавандроўвае ў прагныя рукі шынкара або ў мошну гаспадара бесталковай хаты.
-----------------

Раман Злотников Арвендейл стар. 10

Лиддит наўскач праляцела яшчэ дзве сотні крокаў, а затым перайшла на рысь. Злосць трохі пацішэла, і яна зразумела, што не варта так вуж напружваць людзей, адзінай задачай якіх зъяўляецца яе ахова. Якое ім будзе, калі ахоўваная персона рване ад іх ва ўсе лапаткі? Стары Крамар вучыў яе: «Салдат — чалавек прымусовы. Ён па чужым слове не толькі жыць, але і паміраць павінен. Таму на салдаце зло сваё ці крыўду зрываць грэх».
-----------------

Раман Злотников Арвендейл стар. 17

— Разумееш, хлопец, любы звычайны камандзір можа загадаць толькі тое, што здольны выканаць яго падпарадкаваны. Усё астатняе — Кодэкс найміта, Клятва сотні, законы людзей — поўнае глупства. Зможаш прымусіць падпарадкаванага выканаць твой загад — аддавай яго, а няма — маўчы і рабі выгляд, што ўсё ідзе па тваіх планах… А цябе ў — той момант было не спыніць. Так што Даргол зрабіў выгляд, што ўсё ідзе паводле яго планаў і яго волі.

Содержание: